“Іслач” і “Дняпро” атрымалі гасцявыя перамогі (відэа галоў)

“Іслач” і “Дняпро” атрымалі гасцявыя перамогі (відэа галоў)

У пятніцу, 18 жніўня, прайшлі два матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Наваполацкі “Нафтан” у прысутнасці 250 заўзятараў прайграў магілёўскаму “Дняпру” — 0:1, адзіны гол на 16-й хвіліне забіў Сяргей Дацэнка. “Гомель” на сваім полі саступіў “Іслачы” — 0:1. Усё вырашыў удар Дзмітрыя Камароўскага на 76-й хвіліне.

Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. Найбольшая ўвага да супрацьстаяння “Нёмана” і мінскага “Дынама”, брэсцкага “Дынама” і “Шахцёра”. Гэтыя паядынкі пройдуць 20 жніўня. Падрабязны каляндар гл. тут.

У чэмпіянаце лідыруе салігорскі “Шахцёр” — 43 ачкі, на другім месцы знаходзіцца мінскае “Дынама” — 40, БАТЭ мае 39 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі