“Іслач” і ХК “Дынама-Мінск” шукаюць гульцоў праз службу занятасці

“Іслач” і ХК “Дынама-Мінск” шукаюць гульцоў праз службу занятасці

Футбольны клуб “Іслач” і хакейны клуб “Дынама-Мінск” шукаюць гульцоў праз агульнарэспубліканскі банк вакансіяў. Як піша Office Life, спартовыя вакансіі трапілі ў базу дзяржаўнай службы занятасці. Яны ўваходзяць у пералік пазіцыяў, дзе працадаўцы гатовы плаціць заробак болей за 4 тысячы рублёў.

Клуб “Іслач” шукае адразу шэсць гульцоў у сваю каманду і абяцае плаціць 4,5 тысячы рублёў. Праўда, футбалісты мусяць быць з веданнем замежнай мовы. Хакейнае “Дынама-Мінск” шукае аднаго гульца — заробак ад 10 тысяч рублёў, веданне замежнай мовы.

Усе вакансіі датаваныя снежнем 2018 года.

ХК “Дынама-Мінск” у гэтым сезоне надзвычай няўдала выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. На сёння каманда займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

ФК “Іслач” па выніках мінулага сезона заняў 10-е месца ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі