“Іслач” выйграла ў гасцях у “Гомеля” — 2:1 (відэа)

“Іслач” выйграла ў гасцях у “Гомеля” — 2:1 (відэа)

27 красавіка стартаваў пяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Мінск” і брэсцкае “Дынама” згулялі ўнічыю 3:3. У іншым матчы “Іслач” у гасцях выйграла ў “Гомеля” — 2:1. Усё вырашыў гол Камароўскага з пенальці на 47-й хвіліне. На 90-й гаспадары поля маглі зраўняць лік, але Джавашвілі патрапіў у штангу.

28 красавіка згуляюць: “Шахцёр” — “Тарпеда-Мінск”, БАТЭ — “Слуцк”, “Нёман” — “Дынама-Мінск”, “Прамень” — “Дняпро”. Каляндар чэмпіянату гл. тут.

Лідыруе БАТЭ — 12 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 10.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі