Італьянцы зноў могуць усынаўляць дзяцей з Беларусі

Пра гэта піша сайт firstnews.ru, які спасылаецца на паведамленне італьянскага МЗС.



Па словах міністра замежных спраў Італіі Федэрыка Магерыні, гэта адбылося пасля працяглых перамоваў паміж намесніцай кіраўніка італьянскага МЗС Мартай Дасу і яе беларускай калегай Аленай Купчыной.



Нагадаем, што забарона была ўведзеная пасля скандальнай гісторыі з беларускай сіратой Вікай Мароз у 2006 годзе. У рамках праграмы дапамогі беларускім сіротам і дзецям Чeрнобыля дзяўчынка прыехала ў Італію. З 2003 года яна гасцявалі ў сям'і Алесандра Джуста і Марыі-К'яры Барначын ў Генуі. А летам 2006-га муж і жонка Джуста вырашылі не адпускаць яе назад у Беларусь. Яны заявілі, што ў інтэрнаце, дзе раней жыла дзяўчынка, яна зазнавала прымус. Тады суд па справах непаўналетніх пастанавіў, што дзіця неабходна вярнуць на радзіму, а муж і жонка Джуста схавалі Віку. Пошукі працягваліся тры тыдні, пакуль дзяўчынку не знайшлі і не адправілі ў суправаджэнні італьянскіх лекараў у Беларусь.



Фота — vkobrine.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі