Іван Ціхан заявіў пра завяршэнне спартовай кар'еры
Лёгкаатлет Іван Ціхан абвясціў пра завяршэнне спартовай кар'еры. Заява прагучала ў праграме "Спорт-кадр".
Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што немагчыма сумясціць спартовую кар'еру і кіраўніцтва федэрацыяй лёгкай атлетыкі.
"Працоўны дзень пачынаецца ў 07:00 і заканчваецца ў 21:00, таму што гэта лёгкая атлетыка, яна вялікая, 47 толькі алімпійскіх відаў, акрамя гэтага яшчэ неалімпійскія віды ёсць — народу шмат, працы шмат. Калі шмат працуеш, няма часу звярнуць увагу на сябе асабіста", — расказаў Ціхан.
Іван Ціхан — падпісант праўладнага ліста. На пасадзе старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ён змяніў Вадзіма Дзевятоўскага, які пасля выбараў 2020 года напісаў у Фэйсбуку "Лукашэнка — не мой прэзідэнт" (пазней гэты допіс быў выдалены).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.