Іван Дорн выступіць у Мінску 1 красавіка. І гэта не жарт

Іван Дорн выступіць у Мінску 1 красавіка. І гэта не жарт

1 красавіка ў сталічным Prime Hall выступіць Іван Дорн. Украінская поп-зорка прывязе ў Мінск свой другі альбом "Randorn", які ў свой час стаў лідарам расійскага iTunes. Чакаецца, што візуальныя эфекты і светлавыя інсталяцыі, распрацаваныя адмыслова для кружэлкі, не пакінуць публіку абыякавай, як, уласна, і песні Дорна.


"Гледача чакаюць самыя нечаканыя павароты сцэнічных вобразаў музыкаў: бубнач возьме ў рукі рэальныя барабанныя палачкі, клавішнік абсалютна той жа сінтэзатар, набыты адмыслова для выступаў у складзе "Дорнабанды", у басіста усе 4 струны на гітары будуць басовыя і на месцы, а дыджэй нават узгадае, што такое скрэтчматы. Без сумневу, будзе сцэна і Іван", — распавядаюць арганізатары.

Канцэрт адбудзецца ў межах вялікага "Randorn Tour", з якім Дорн амаль год калясіць па Украіне, Беларусі і Расіі. Квіткі: 560 000 - 880 000 руб. Набыць іх можна тут.


Іван Дорн — вядомы эксперыментатар, які стварае музыку на мяжы хаўса, попа, дыска і фанка, уладальнік прэмій "Прарыў года", "Гукавая дарожка", BestLiveConcert, SohoRoomsAwards.


Нагадаем, спявак мусіў выступіць у траўні 2015 года ў "Мінск-Арэне", аднак канцэрт быў адменены з-за кепскіх продажаў квіткоў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі