У Беларусі прагназуюць дажджлівыя выходныя

Дождж

Дождж

У суботу, 11 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах — моцныя. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца пераменных кірункаў уначы слабы, удзень — слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +18...+24 градусы.

У нядзелю, 12 ліпеня, уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. У асобных раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 9-16 градусаў цяпла, а ўдзень яна прагрэецца да 18-24 градусаў вышэй за нуль, па поўначы — да + 26 градусаў.

На наступным тыдні абяцаюць пацяпленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.