Івана Нікітчанку пахаваюць 22 лістапада

Развітанне адбудзецца будзе па адрасе вуліца Іванаўская 38-32. Месца пахавання пакуль не вызначылі. Як паведаміла Радыё Свабода ўдава прафесара Лідзія Аляксееўна, на Ўсходніх могілках ім адмовілі, а Акадэмія навук не хоча дапамагаць у арганізацыі пахавання. У Івана Нікітчанкі засталіся жонка, два сыны, дачка, чацвёра ўнукаў і праўнучка. Сын Івана Нікітчанкі Юры, не выключае, што пахаванне можа адбыцца ў на могілках у Жодзіна, дзе пахавана маці нябожчыка.

Член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, вядомы дзеяч апазіцыі і актывіст чарнобыльскага руху прафесар Іван Нікітчанка загінуў у аўтакатастрофе пад Маладзечнам 20 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі