Ізраіль вызваліў яшчэ чацвярых закладнікаў, захопленых ХАМАС 7 кастрычніка

Закладнікі, вызваленыя ў Сектары Газа

Закладнікі, вызваленыя ў Сектары Газа / Калаж Еўрарадыё

Армія абароны Ізраіля правяла аперацыю ў Нусейраце ў цэнтры Сектара Газа. Падчас якой былі выратаваныя чацвёра заложнікаў. Гэта Ноа Аргамані (25 гадоў), Альмог Мэір (21 год), Андрэй Казлоў (27 гадоў) і Шломі Зіў (40 гадоў).

Усе яны былі захопленыя баевікамі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года. Вызваленыя заложнікі ўжо ў Ізраілі, і стан іх здароўя стабільны.

Ноа Аргамані — гэта тая самая дзяўчына, якую тэрарысты везлі 7 кастрычніка на матацыкле. Кадры з ёю абляцелі ўвесь свет.

Израиль освободил ещё четверых заложников, захваченных ХАМАС 7 октября

Вызваленне заложнікаў было б немагчыма без правядзення вайсковых аперацый на тэрыторыі Сектара Газа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі