Качанаву абралі спікерам Савета Рэспублікі, супраць быў адзін сенатар

Качанаву абралі спікерам Савета Рэспублікі, супраць быў адзін сенатар

Наталля Качанава абрана кіраўніцай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Галасаванне прайшло 6 снежня. За яе кандыдатуру прагласавалі 59 чалавек, супраць — 1, інфармуе sb.by (падчас абрання спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі супраць таксама быў адзін чалавек). Качанава паабяцала, што будзе прытрымлівацца такіх прынцыпаў, як "суверэннасць і незалежнасць, людзі як самае галоўнае і справядлівыя адносіны да іх".

Пра адстаўку 59-гадовай Наталлі Качанавай з пасады кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта пасля трох гадоў працы стала вядома ў чацвер. Яе змяніў генерал-маёр КДБ Ігар Сергеенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі