Кадэбістаў цікавіла, каму Зарэмбюк дапамагаў з візамі

Мастоўскі кандыдат у дэпутаты Алесь Зарэмбюк адмовіўся даваць тлумачэнні супрацоўнікам Гродзенскага абласнога ўпраўлення КДБ. Як паведамляла Еўрарадыё, на 15 красавіка Зарэмбюка выклікалі позвай у гэтую ўстанову. Размову з кандыдатам вялі капітан КДБ Ігар Пастушэня і старшы оперупаўнаважаны Дзмітрый Паведайка. Яны распавялі, што да іх быццам бы трапілі заявы, што Зарэмбюк спрыяў у атрыманні візаў некаторым людзям.

Зарэмбюк: "Я адмовіўся падпісваць любыя паперы і даваць тлумачэнні на падставе таго, што не ведаю, у якасці каго я мушу адказваць на пытанні і па якой справе. Я заявіў, што гатовы размаўляць згодна з пратаколам допыту і ў прысутнасці свайго адваката. Копію тлумачальнай, якую мне хацелі даць на подпіс, аддаць мне на рукі адмовіліся. Сказалі, сканэр не возьме".

Алесь Зарэмбюк з'яўляецца каардынатарам руху "За Свабоду" на Гродзеншчыне, ён балатуецца ў Гродзенскі абласны і Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі