Каля 700 мінчукоў прынялі ўдзел у акцыі на карысць гаіцянскіх дзяцей

Каля 700 чалавек прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі на карысць дзяцей — ахвяр землятрусу на Гаіці. Як паведамляе БелаПАН, акцыя прайшла 24 студзеня ў мінскім рымска-каталіцкім прыходзе святога Яна Хрысціцеля. Як распавёў ксёндз Ігар Лашук, на працягу ўсяго дня ў сталічным Моладзевым цэнтры імя святога Яна Боскі кожны ахвотны смог пачаставацца блінамі з мёдам і зрабіць ахвяраванне для дзяцей Гаіці, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў цяжкім становішчы і перажываюць страту блізкіх людзей.

Ксёндз Ігар выказаў падзяку ўсім людзям добрай волі незалежна ад веравызнання, якія праз сваё невялікае ахвяраванне аказалі дапамогу дзецям Гаіці. Па ягоных словах, у бліжэйшыя дні сродкі ад акцыі будуць пераведзеныя на рахунак фонду салідарнасці Таварыства святога Францыска Сальскага для дапамогі пацярпелым дзецям Гаіці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі