У Гродзенскім раёне перакуліўся Nissan Serena, загінула 14-гадовая дзяўчынка

У Гродзенскім раёне перакуліўся Nissan Serena, загінула 14-гадовая дзяўчынка

У навагоднюю ноч каля Азёраў у Гродзенскім раёне перакуліўся Nissan Serena, загінула непаўнагадовая, яшчэ дзве пацярпелі. Кіроўцу затрымалі, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 КК), інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Трагічнае здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы недалёка ад аграгарадка. Усе, хто знаходзіўся ў аўтамабілі, з'яўляюцца мясцовымі жыхарамі. Nissan Serena кіраваў 32-гадовы мужчына. У нейкі момант ён не саўладаў з кіраваннем і машына выехала з дарогі на поле, дзе перакулілася. 14-гадовая дзяўчына, якая ехала ў якасці пасажыра, ад атрыманых траўмаў памерла на месцы ДТЗ, дзве 16-гадовыя дзяўчыны шпіталізаваныя. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі