Каля будынка КДБ затрымалі Паўла Севярынца і яшчэ трох чалавек
19.30. Стала зразумела, што больш удзельнікаў не будзе. Акцыя завершаная.
19.25. У маладога чалавека правяраюць змесціва заплечніка. Журналістам ён паведаміў, што прыйшоў падтрымаць палітвязняў. АМАПаўцы прапанавалі яму ісці гуляць.
19.20. Да Ніны Багінскай падыйшла жанчына і перадала плакаты ў падтрымку затрыманага па "справе баевікоў" Абрамава. АМАПаўцы затрымалі і гэтую жанчыну і Багінскую.
Прыйшла на акцыю сяброўка затрыманага па "справе баевікоў" Волкава.
19.00. Каля будынка КДБ у Мінску затрымалі Паўла Севярынца і Анатоля Кудласевіча. Яны прыйшла на акцыю ў падтрымку палітзняволеных.
Севярынец толькі паспеў дастаць партрэт лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча, якога затрымалі па так званай "справе баевікоў". Пасля гэтага Севярынца пасадзілі ў мікрааўтобус і звезлі. Гэтаксама затрымалі і Кудласевіча.
Міліцыя не чапае Ніну Багінскую, якая таксама прыйшла на акцыю. У яе толькі забралі плакат.
На вуліцах, якія прымыкаюць да КДБ, дзяжураць два аўтазакі, а таксама два аўтобусы. Таксама на вуліцы шмат супрацоўнікаў у цывільным — акрэспандэнт Еўрарадыё налічыў каля двух дзясяткаў міліцыянтаў.
Да акцыі салідарнасці з палітвязнямі сёння заклікаў Павел Севярынец. Свой заклік ён абнародаваў у сацсетках.