Каля Камароўскага рынку прайшоў флэшмоб "Ежы на ўсіх не хопіць"

26 лютага ў Мінску каля ўваходу на Камароўскі рынак прайшоў флэшмоб "Ежы на ўсіх не хопіць", арганізаваны актывістамі не зарэгістраванай у Беларусі Нацыянал-бальшавіцкай партыі.

Удзельнікі акцыі раздавалі прахожым грэчку і цукар-пясок, якія атрымалі прыкладна два дзясяткі чалавек. Харчовыя рэсурсы ініцыятараў флэшмоба вычарпаліся прыкладна праз пяць хвілін пасля пачатку акцыі, пасля чаго яна завяршылася.

Мэта мерапрыемства, паводле слоў прэс-сакратара аргкамітэта па стварэнні беларускай Нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзмітрыя Сіняка, заключалася ў тым, каб паказаць людзям, што павышэнне кошту пэўных відаў харчовых прадуктаў рыхтавалася яшчэ да выбараў прэзідэнта.

Як заявіў БелаПАН Дзмітрый Сіняк, "улада перад выбарамі абяцала нам райскае жыццё, а калі выбары прайшлі і электарат быў куплены, ды яшчэ жыць неяк далей трэба, уладзе нічога не засталося рабіць, як падняць цэны, у тым ліку на грэчку і цукар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі