Каля Самахвалавічаў маршрутка з'ехала ў кювет, пацярпелі 4 пасажыры
Каля Самахвалавічаў маршрутка з'ехала ў кювет, пацярпелі 4 пасажыры. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама, ДТЗ адбылося 4 студзеня каля 14-й гадзіны на 63-м кіламетры аўтадарогі Смалявічы — Самахвалавічы — Негарэлае. Кіроўца Fiat Ducato не саўладаў з кіраваннем. У кювеце мікрааўтобус спыніла дрэва. У пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці. ДАІ праводзіць праверку.
Таксама сёння на 35-м кіламетры дарогі Мінск — Маладзечна ў аварыю трапілі тры мікрааўтобусы. Кіроўца "Мерсэдэса" рухаўся з боку Маладзечна і няправільна выбраў хуткасць, мікрааўтобус занесла, ён выехаў на сустрэчную паласу руху. Там адбылося сутыкненне з "Volkswagen Multivan". У апошняга з-за сутыкнення адарвала прычэп, які адкінула на аўтамабіль "Volkswagen Transporter". Усе тры мікрааўтобусы атрымалі пашкоджанні. Ніхто з людзей не пацярпеў.