Калёнаў: Падаражанне “камуналкі” найбольш б’е па шматдзетных сем’ях

Калёнаў: Падаражанне “камуналкі” найбольш б’е па шматдзетных сем’ях

Ва указе Аляксандра Лукашэнкі 473 прапісаныя новыя тарыфы на камунальныя паслугі. У сярэднім, “жыроўка” пацяжэе на 5 долараў. Указ набывае моц з 1 студзеня.

На думку выканаўчага дырэктара Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці ў Беларусі Генадзя Калёнава, такое падаражанне найбольш ударыць па шматдзетных сем'ях, а вось заможных людзей гэта не закране.

Генадзь Калёнаў: “Гэта найбольш б’е па людзях, якія ў вялікай колькасці жывуць на невялікай плошчы. Нават памочнік прэзідэнта па Мінску звяртаў на гэта ўвагу. Калі мы аплачваем 18% затрат на ацяпленне, то калі ў чалавека нерухомасць 500 квадратаў, то ён атрымлівае вялікія субсідыі ад дзяржавы. Ну нідзе ў свеце урад не субсідуе багатых, а субсідуе бедных”.

Паводле Генадзя Калёнава, для чалавека, які адзін зарэгістраваны у вялікай кватэры, нічога ў аплаце не мяняецца. А лепшым варыянтам разліку коштаў паслуг ЖКГ можа быць разлік па долі чалавека ў агульнай маёмасці. Тады кошты на “камуналку” стануць празрыстымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі