Камандзір "Алмаза" працаўладкаваўся ў "Стайках"?
З'явілася неафіцыйная інфармацыя, што палкоўнік Віктар Зураеў сышоў з спецпадраздзялення МУС Беларусі па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз", якім камандаваў (афіцыйнай інфармацыі пакуль няма). Ён заняў пасаду намесніка дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі". Мяркуецца, што функцыі Зураева на новым месцы працы будуць спецыфічныя: як і іншыя сілавікі, адпраўленыя на працу ў розныя ўстановы, ён, відаць, будзе сачыць за "добранадзейнасцю" супрацоўнікаў.
Байцы "Алмаза" ў жніўні 2020-га ўдзельнічалі ў разгонах мірных пратэстаў у Мінску. Паводле незалежных расследаванняў, яны былі якраз у раёне станцыі метро "Пушкінская", дзе загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.