Камароўка спадзяецца вярнуць свой Instagram-акаўнт без выкупу

Камароўка спадзяецца вярнуць свой Instagram-акаўнт без выкупу

Мінскі Камароўскі рынак спадзяецца вярнуць свой Instagram-акаўнт без выкупу. Невядомыя хакеры ўзламалі яго ў аўторак і запатрабавалі 15 тысяч рублёў. З імі вёў перамовы стваральнік акаўнта, начальнік аддзела сацыяльнага развіцця рынку Іван Ткачук. Але вярнуць да яго доступ бясплатна зламыснікі адмаўляюцца ды паўтараюць ранейшае патрабаванне.

Як піша сайт sb.by, да расследавання ўжо падключылася міліцыя. Ткачук спадзяецца, што вярнуць акаўнт удасца з дапамогай службы падтрымкі Instagram. Калі яна высветліць, каму насамрэч належыць старонка. “Думаю, ніякіх праблем з ідэнтыфікацыяй не ўзнікне”, — кажа стваральнік акаўнта. Ён, дарэчы, быў заведзены ў пачатку мінулага года, меў больш за 23 тысячы падпісчыкаў.

Вядома, што міліцыянеры выязджалі на рынак, аглядалі тэхніку, з якой здзяйсняўся ўваход у акаўнт, паразмаўлялі з прадстаўнікамі адміністрацыі. Праводзіцца праверка. Дзеянні хакераў трапляюць пад два артыкулы Крымінальнага кодэксу (“Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі” і “Камп’ютарны сабатаж”), ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі