Камароўскі падпісаў дамову аб малым памежным руху з Беларуссю
Маршал польскага Сейму, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў дамову аб малым памежным руху з Беларуссю. Адбылося гэта 22 чэрвеня на польска-беларускім памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая. Браніслаў Камароўскі спадзяецца, што ездзіць адзін да аднаго ў госці без візаў палякі і беларусы змогуць ужо на свята Божага нараджэння.
Камароўскі: “Падпісанне гэтага дакумента адначасова адкрывае дарогу да падобнага працэсу ў Беларусі. Спадзяемся, што ён скончыцца хутка і Беларусь ўвосень ратыфікуе дамову. Дай Бог, каб на Божае нараджэнне каталіцкае і праваслаўнае ў грамадзян была свабода перамяшчэння праз мяжу”.
Нагадаем, што перад гэтым абедзве палаты польскага парламенту ратыфікавалі польска-беларускую дамову аб малым памежным руху, якую сёлета ў лютым ў Варшаве падпісалі міністры замежных справаў Беларусі і Польшчы Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі.
Аднак уступіць у сілу умова зможа толькі пасля ратыфікацыі дакументу беларускім бокам. Пакуль яшчэ законапраект знаходзіцца на дапрацоўцы ў Міністэрстве замежных справаў нашай краіны.
Малы памежны рух дасць магчымасць перасячэння мяжы жыхарам Беларусі і Польшчы, якія пражываюць за 30 кіламетраў ад мяжы. У суме закране ён каля 1,7 млн жыхароў абедзвюх краінаў.