Камбайн ездзіў вакол п’янага кіроўцы, які заснуў і вываліўся з кабіны
У цэнтры Нясвіжа з кабіны камбайна на хаду вываліўся кіроўца, які заснуў за рулём у нецвярозым стане.
Па словах відавочцаў, зваліўшыся на зямлю, мужчына нават не прачнуўся. А камбайн, стукнуўшыся ў бардзюр, змяніў напрамак руху і пачаў ездзіць вакол кіроўцы.
Пры гэтым машына пашкодзіла адзін з аўтамабіляў, што стаялі на ўзбочыне. Нясвіжскія дарожныя інспектары праводзяць праверку.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Нясвіж