Каментатар Алімпіяды назваў песню Imagine "камуністычнай". Яго адхілілі

Адкрыццё Алімпіяды

Адкрыццё Алімпіяды / Getty

Чарговы скандал вакол цырымоніі адкрыцця Алімпіяды, гэтым разам у Польшчы. Каментатар TVP Пшэмыслаў Бабярж падчас выканання песні Джона Ленана Imagine вырашыў выказацца пра тэкст кампазіцыі.

"Свет без нябёсаў, нацый і рэлігіі. Гэта бачанне свету, якое заклікае ахапіць кожнага. Гэта бачанне камунізму, на жаль", — сказаў ён.

Песня Imagine — свайго роду неафіцыйны другі гімн Алімпіяды, выкананне кампазіцыі стала традыцыяй падчас адкрыцця спаборніцтваў.

У суботу TVP заявілі аб адхіленні каментатара. "Паразуменне, талерантнасць, прымірэнне – гэта не толькі асноўныя Алімпійскія ідэі, яны таксама з'яўляюцца асновай стандартаў, якімі кіруецца новае Польскае тэлебачанне", — заявілі ў кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі