Камітэт дзяржкантролю: парушэнні правілаў харчавання ёсць у кожным садку

Падчас кантролю арганізацыі харчавання дзяцей у дзіцячых дашкольных установах парушэнні выяўленыя на кожным правераным аб'екце, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. Паўсюдна колькасць і якасць ежы не адпавядалі патрабаванням. У вёсцы Палічын Любанскага раёну ў I паўгоддзі 2008 г. у дзіцячую ежу пайшлі 82% мяса са скончаным тэрмінам прыдатнасці. У вёсцы Падароўск Ваўкавыскага раёну стравы рыхтаваліся без цыбулі, морквы і буракоў, у вёсцы Субачы гэтага жа раёну ў жніўні  выкарыстоўваліся кансерваваная, а не свежая гародніна.

Усталяваны шэраг парушэнняў раскраданняў і нямэтавых выкарыстанняў дзіцячай ежы. Аддзел адукацыі Любанского райвыканкама, атрымаўшы ў 2007 г. 44 тоны бульбы ў якасці шэфскай дапамогі па сімвалічным кошце (10 рублёў за 1 кг), рэалізаваў яго ЧУП "Любанскі агульнахарч" па кошце 330 рублёў за 1 кг. Прадпрыемствам агульнахарча бульба была скарыстанная для харчавання у садках раёна па кошце 429 рублёў за 1 кг (з 30-адсоткавай надбаўкай), з разліку якой і было ажыццёўлена фінансаванне з раённага бюджэту.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі