Камітэт дзяржкантролю за паўгоддзе спагнаў 235 мільярдаў рублёў

Камітэт дзяржкантролю ў першым паўгоддзі 2010 года спагнаў у прыбытак дзяржавы 235 мільярдаў рублёў. Гэта ўдвая болей, чым за такі ж самы перыяд мінулага года, паведамляе БелаПАН. Узрасла сума адміністратыўных штрафаў — іх спагналі на 140,5 мільярда рублёў. Дэпартамент фінансавых расследаванняў камітэту дзяржкантролю распачаў 816 крымінальных спраў, з якіх 324 накіраваныя ў суды.
 
У другім паўгоддзі 2010 года камітэт плануе зладзіць праверку рэалізацыі дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм. Гэта тычыцца праграм будаўніцтва жылля, развіцця малых і сярэдніх паселішчаў і шэрагу кірункаў дзейнасці аграпрамысловага комплексу. Праверыць КДК і буйныя інвестыцыйныя і інавацыйныя праекты, а таксама будзе вызначаць, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюць дзяржуласнасць і паліўна-энэргетычныя рэсурсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі