Камуністы не зарэгістравалі пісьменнікаў дэлегатамі КДС

Палітсавет аб'яднаных дэмакратычных сіл вырашыў не рэгістраваць у якасці дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сіл VIP-персон. Такое рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні палітсавета. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта КДС Аляксандр Бухвостаў. Паводле яго слоў, адным з пытанняў сённяшняга пасяджэння палітсавета быў разгляд спісаў VIP-персон, якія павінны былі стаць дэлегатамі кангрэса. Разглядацца павінна была кожная персона - гэта каля 200 чалавек. Партыя БНФ выступіла за тое, каб даць статус дэлегатаў усяму спісу.

Партыя камуністаў, наадварот, выступіла супраць усіх, прапанаваўшы зарэгістраваць іх у якасці гасцей. У выніку прапанова камуністаў была зацверджана. Дэлегатамі кангрэса аўтаматычна становяцца тыя, хто за сваю палітычную дзейнасць быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Тыя ж, хто яшчэ знаходзіцца ў месцах зняволення, могуць перадаць свае паўнамоцтвы даверанай асобе. На дадзены момант ужо зарэгістравана каля 900 дэлегатаў, каля 150 запрошаных.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі