Камуністы заклікаюць адмяніць канцэрт гурта "Ляпіс Трубяцкі" ў Пскове

Камуністы тлумачаць сваю ініцыятыву тым, што Сяргей Міхалок падчас выступленняў на еўрамайдане "падтрымаў дзяржаўны пераварот ва Украіне". Яны згадалі новы альбом гурта, які з'явіўся нядаўна і мае назву "Матрёшка". Паводле меркавання пскоўскіх камуністаў, у альбоме "у самым непрывабным выглядзе прадстаўлена Расія з яе рускай мовай, лідары Савецкага Саюза".


Як паведамляе РІА "Новости", камуністы заклікаюць аб'явіць музыкам байкот і адмяніць канцэрт, прызначаны ў Пскове на 14 сакавіка.
 

"Ляпіс Трубяцкі" прэзентаваў новы альбом "Матрёшка" (+відэа)
 

"Ляпіс Трубяцкі" прэзентуе відэа "Воины света" (глядзець)
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі