Канадскія легіянеры спазняюцца на сённяшні матч мінскага “Дынама”
Канадскія легіянеры спазняюцца на сённяшні матч мінскага “Дынама”. Пра гэта інфармуе прэс-служба клуба ў Twitter. Адзначаецца, што калі форвард Куінтан Хаўдэн і абаронца Марк-Андрэ Граньяні паспеюць (яны выступалі ў складзе канадскай зборнай на Алімпіядзе ў Пхёнчхане), то адразу апынуцца ў складзе каманды.
У аўторак у 19:30 на “Мінск-Арэне” дынамаўцы прымаюць у матчы чэмпіянату КХЛ рыжскае “Дынама”. У першынстве быў вялікі перапынак. Яшчэ перад ім мінчукі згубілі шанцы на патрапленне ў плэй-оф.
Горди говорит, что наши канадцы задержались по дороге из Пхенчхана и могут не успеть к началу матча. Но если успеют и будут в порядке — сразу же окажутся в состав! А еще Дуайер поведал, кто сыграет в воротах. В общем, смотрите видео с утренней раскатки https://t.co/S9j48m0ANY
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 27 февраля 2018 г.