Канадзец адсудзіў у былой дзяўчыны грошы за паламаную кар’еру

Канадзец адсудзіў у былой дзяўчыны грошы за паламаную кар’еру

Малады канадскі кларнетыст Эрык Абрамовіц адсудзіў 350 тысяч канадскіх долараў у сваёй былой сяброўкі, якая свядома зламала яго музычную кар’еру. Як перадае ВВС, яшчэ ў 2014 годзе Джэніфер Лі таемна ад Эрыка даслала ад яго імя некалькі электронных лістоў, у якіх адмовілася ад прысуджанай яму прэстыжнай стыпендыі.

Дзяўчына патлумачыла, што хацела пазбегнуць разлукі з каханым, бо яго запрашалі ў амерыканскі Лос-Анджэлес. Памер стыпендыі складаў 50 тысяч долараў на год.

Малады чалавек застаўся ў канадскім Манрэалі, дзе вучыўся ў кансерваторыі, аднак неўзабаве ў яго адбыўся разрыў з дзяўчынай. Праз два гады Эрык паехаў на новае праслухоўванне да педагога ў Лос-Анджэлес, куды яго раней запрашалі. Педагог здзівіўся, чаму хлопец зноў хоча ў яго вучыцца, хоць адмаўляўся ад стыпендыі. Так падман раскрыўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі