Канапацкую, Дзмітрыева, Чэрачня зарэгістравалі
14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты экс-дэпутатку Ганну Канапацкую, сустаршыню руху "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева, лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргея Чэрачня. Было адмоўлена ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкале.
Дзмітрыеў у сваім выступе заявіў, што Беларусі "патрэбны новы прэзідэнт". Што ён хацеў бы, каб былі зарэгістраваны Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала і Сяргей Ціханоўскі. Ён расказаў пра затрыманні 700 чалавек у нашай краіне, пра блогераў, якіх кінулі за краты. Заклікаў старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну забраць заяву на Сяргея Ціханоўскага, які зноў знаходзіцца ў карцары. Дзмітрыеў заклікаў вызваліць палітвязняў.
"Па агульнай сітуацыі, якая адбываецца, у мяне няма слоў", — сказаў Чэрачань.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.