Канцэрт Селены Гомез у Мінску адменены афіцыйна

Арганізатары канцэртаў Селены Гомес афіцыйна заявілі пра адмену канцэртаў спявачкі ў Беларусі, Расіі ды Украіне. Прычынай, як і паведамлялася раней, сталі складанасці з атрыманнем расійскіх віз.


“Візы для правядзення канцэртаў у Беларусі і Ўкраіне былі атрыманыя артыстам і яго калектывам у тэрмін. Уся астатняя падрыхтоўчая праца праведзеная. Гэта значыць, што правядзенню гэтых выступаў нічога не замінала, але, на жаль, мэнэджмент артысткі настаяў на адмене”, — заявіў Андрэй Агапаў, дырэктар кампаніі "Руская акадэмія забаваў", якая з'яўляецца прамоўтарам канцэртаў Селены Гомес у Беларусі, Украіне і Расіі.


Нагадаем, што пасля скандалаў вакол канцэртаў Мадоны, Лэдзі Гага і Bloodhound Gang, афіцыйныя органы РФ забаранілі выдаваць візы па лініі Міністэрства культуры. Але напрыканцы жніўня ў выніку доўгіх перамоваў вядучых расійскіх прамоўтараў з МЗС Расіі была ўзгодненая часовая працэдура афармлення расійскіх віз замежным артыстам па спрошчанай схеме. У выніку арганізатары здолелі падрыхтаваць неабходны пакет дакументаў толькі на пачатку верасня. Але мэнэджмент Селены Гомез адмовіўся афармляць па новых правілах і ў пазнейшыя тэрміны і вырашыў скасаваць дамову і адмяніць усе выступы спявачкі ў СНД.


Вярнуць грошы за квіткі на канцэрт Селены Гомез можна ў перыяд з 19 верасня па 19 кастрычніка 2013 года.


Вяртанне грошай за квіткі, набытыя ў сетцы тэатральна-канцэртных кас "Квіткі Бел", будзе ажыццяўляцца па месцы набыцця квітка. Пры сабе мець: квіток, чэк.


Калі касавы чэк адсутнічае, то вярнуць грошы можна будзе толькі з 15 па 19 кастрычніка ў касе "Квіткі Бел", размешчанай у "Мінск-Арэне". Час працы касы: панядзелак-нядзеля, 11:30-22:00. Пры сабе мець: квіток, пашпарт.

Квіткі, набытыя праз сістэму "Разлік", можна будзе здаць ў офісе кампаніі "Квіткі Бел" па адрасе: г. Мінск, вул. Антонаўская 14Б, офіс 11 (4 паверх). Час працы офіса: Пн-Пт., 10:00 — 14:00. Пры сабе мець: квіток, пашпарт.


Грошы за квіткі, аплачаныя пластыкавай карткай праз інтэрнэт-сайт www.kvitki.by, вярнуцца на карту на працягу тыдня.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі