“Канчатковы разрыў з Масквой” — ці адпусціць Крэмль Лукашэнку?

“Канчатковы разрыў з Масквой” — ці адпусціць Крэмль Лукашэнку?

Гісторыя з затрыманнем у Беларусі “расійскіх баевікоў з прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера” стала выпрабаваннем для беларуска-расійскіх адносін. Гэта толькі на першы погляд падаецца, што ніякай рэзкай рэакцыі на яе з боку Масквы не было. Усё не так проста. Асобныя эксперты ў Расіі пачалі гаварыць пра еўрапейскі выбар Беларусі.


Што рабілі ў Беларусі найміты з расійскай прыватнай ваеннай кампаніі? Ці могуць быць праўдай выстаўленыя ім беларускімі сілавікамі абвінавачанні? Ці спрабуе Расія паўплываць на вынік беларускіх выбараў? Як Крэмль адпомсціць Лукашэнку за “справу расійскіх баевікоў”?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра развіцця рэгіянальнай палітыкі расійскі палітолаг Ілья Грашчанкоў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі