Кандрацьеў не выклікаў Брэсана ў зборную Беларусі

Ён пройдзе 5 сакавіка ў Сафіі.



Галоўны трэнер беларускай зборнай Георгій Кандрацьеў выклікаў на гэты матч 21 гульца:



брамнікі — Сяргей Верамко ("Крылы Саветаў", Расія), Аляксандр Гутар ("Дынама", Мінск);



абаронцы — Алег Вераціла (мінскае "Дынама"), Максім Бардачоў ("Томь", Расія), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ягор Філіпенка, Дзяніс Палякоў (абодва — БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Верхаўцоў ("Крылы Саветаў"), Віталь Трубіла ("Гомель");



паўабаронцы — Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў"), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Валадзько, Сяргей Крывец, Ілля Алексіевіч (усе — БАТЭ), Антон Пуціла ("Волга", Расія); Максім Жаўнерчык ("Кубань", Расія), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія), Аляксандр Глеб ("Коньяспор", Турцыя);



нападаючыя — Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Максім Скавыш ("Балтыка", Расія).



А вось беларускага бразільца, паўабаронцу Рэнана Брэсана ў зборную не выклікалі. У яго працяглы час не было гульнявой практыкі. Нядаўна ён падпісаў кантракт з казахстанскім клубам "Астана".

Фота — Прессбол


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі