Кандыdating #9: сенатар Генадзь Давыдзька і "шчасце для Беларусі"
Сенатар і кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька спярша не пагаджаўся ісці на "Кандыdating" да рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Маўляў, я разумею, навошта я вам, а навошта вы мне? Але ў рэшце рэшт усё ж прыйшоў адказваць на яго пытаннечкі.
Генадзь Давыдзька балатуцца па Усходняй выбарчай акрузе №107. Кандыдат у дэпутаты перакананы, што ў Беларусі ідзе ідэалагічная вайна, сярод галоўных ворагаў — незалежныя СМІ і апазіцыянеры, мэта якіх — парушыць стабільнасць. Таму спадару Давыдзьку не сорамна за фільм "Белы легіён чорных душ", зроблены на БТ у часы яго кіравання: на вайне ўсе сродкі добрыя! Палітык лічыць, што беларусам вельмі пашчасціла з прэзідэнтам. А самай галоўнай праблемай Беларусі называе ад'езд моладзі за мяжу.
Пра тое, чаму не адмовіўся ад участка пад будаўніцтва катэджа ў Драздах, пра заробак у $3500 за месяц, пра легалізацыю прастытуцыі і шмат пра што іншае Генадзь Давыдзька расказвае ў дзявятым выпуску праграмы рэдактара Змітра Лукашука "Кандыdating".
Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" — блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.
Кандыdating #8: палітык, жонка палітыка, хрысціянская дэмакратка Надзея Гацак
Кандыdating #7: выкладчык англійскай, эколаг і псіхолаг Дзяніс Тушынскі
Кандыdating #6: марксіст і дэмакрат Ігар Барысаў
Кандыdating #5: шоу-бізнесмен у палітыцы Аляксандр Косач
Кандыdating #4: знішчальніца стэрэатыпаў Алана Гебрэмарыям
Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі
Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч
Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.