Зміцер Лукашук з праграмай Кандыdating — у шортлісце прэміі "Вольнае слова"
Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук трапіў у шортліст журналісцкай прэміі "Вольнае слова". У намінацыі "Інфармацыйныя жанры" адзначаны яго праект "Кандыdating" — гутарка з тады яшчэ сенатарам Генадзем Давыдзькам.
Канкурэнтам Змітра Лукашука стала журналістка "Нашай Нівы" Настасся Роўда яе размова з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у межах праграмы "Ток".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.