Фермера, які хацеў стаць прэзідэнтам, пасадзілі за наркотыкі

Юрый Ганцэвіч і Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
Юрый Ганцэвіч і Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё

Фермера з-пад Гомеля Юрыя Ганцэвіча, які ў 2020 годзе збіраўся стаць прэзідэнтам Беларусі, але не сабраў патрэбную колькасць подпісаў за сваю кандыдатуру, пасадзілі за распаўсюд наркотыкаў. Пра гэта паведамляе "Тэлерадыёкампанія Гомель".

Ганцэвіча абвінавацілі ў працы на інтэрнэт-краму наркотыкаў з красавіка 2020 года па жнівень 2021-га. Нібыта ён атрымліваў тавар з Расіі, расфасоўваў яго і рабіў закладкі ў Гомельскай вобласці. Следства сцвярджае, што за гэты час былы прэтэндэнт у прэзідэнты паспеў прадаць псіхатропы як мінімум сямі пакупнікам і зарабіў каля 160 рублёў.

Падчас прэзідэнцкай гонкі Ганцэвіч прадстаўляўся “звычайным беспартыйным фермерам-рабацягам” і “рэзервовым варыянтам” і “сябрам” Сяргея Ціханоўскага.

У жніўні 2020-га Ганцэвіча затрымалі як падазраванага ў абразе міліцыянта. А ў лістападзе гэтага ж года фермер зняўся ў фэйкавым відэа, у якім мужчыну збівалі нібыта за бел-чырвона-белы сцяжок у Новай Баравой. Вось, што Ганцавіч тады расказаў Еўрарадыё:

“Я за праўду. Удзельнічаю толькі там, дзе праўда, а не падман. Калі Сяргей Ціханоўскі паказваў безгаспадарлівасць, мяне чапляла: асвятляліся праблемы фермераў, пенсіянераў. І зараз не адмаўляю, што быў прыхільнікам. Дапамагаў, асвятляў. У працэсе я пазнаёміўся з яго жонкай, Святланай Ціханоўскай. Мы былі асабіста знаёмыя. Але калі атрымалася так, што чалавека запраграмавалі, завербавалі... Гэта я пра Святлану Ціханоўскую. Што мне заставалася рабіць? Калі я іду па лініі праўды, што мне заставалася рабіць?".

Колькі гадоў пазбаўлення волі атрымаў Юры Ганцэвіч, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі