Памілаваныя яшчэ 15 чалавек

Яшчэ 15 чалавек выйшлі на волю па памілаванні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Лукашэнка выдаў указ, якім памілаваў яшчэ 15 чалавек.
Гэта восем "палітычных" і сем чалавек, асуджаных за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Сярод "палітычных" — пяць жанчын і трое мужчын. Паведамляецца, што пяцёра маюць дзяцей, адна жанчына цяжарная.
Сярод астатніх сямі — трое жанчын. Шасцёра з памілаваных, асуджаных за незаконны абарот наркатотыкаў, учынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. У аднаго асуджанага, які здзейсніў злачынства ў дарослым узросце, выявілі анкалагічнае захворванне.
Агулам за апошні год былі памілаваныя 293 чалавекі (у тым ліку 89 жанчын, а таксама 17 чалавек, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце). Папярэднія памілаванні датычылі толькі "асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.