Сотні беларускіх палітвязняў знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы

У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў

У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў / spring96.org

282 беларускія палітвязні знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. 81 чалавек з іх у цяжкім стане здароўя, сведчаць праваабаронцы.

Сярод згаданых палітычных зняволеных 35 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем). Найстарэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёва, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за "абразу Лукашэнкі".

У спісе таксама 30 шматдзетных маці і бацькоў, 8 чалавек з інваліднасцю, 12 чалавек з ментальнымі разладамі. Вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў. На мінулым тыдні былі вызвалены 23 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.