Канькабежцы Анжаліка Кацюга і Аляксандр Камар выйгралі ў Канадзе
У Калгары (Канада) адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па хуткасным бегу на каньках. Як паведамляе "Беларускі партызан", Аляксандр Камар на дыстанцыі 1000 м з вынікам 1.12,94 с і Анжаліка Кацюга на дыстанцыі 1500 м з вынікам 2.03,85 с выйгралі старты.
Акрамя таго Аляксандр Камар на дыстанцыі 500 м стаў трэцім з вынікам 37,33 с, а Анжаліка Кацюга з вынікам 39,45 с — чацвёртай і Святлана Радкевіч (40,42) — пятой на 500 метрах.
Акрамя таго Аляксандр Камар на дыстанцыі 500 м стаў трэцім з вынікам 37,33 с, а Анжаліка Кацюга з вынікам 39,45 с — чацвёртай і Святлана Радкевіч (40,42) — пятой на 500 метрах.