Кантрабандныя цыгарэты, якія везлі з РБ у Латвію, былі схаваныя ў трактарах

Кантрабандныя цыгарэты

Кантрабандныя цыгарэты / vid.gov.lv

Каля 130 тысяч кантрабандных цыгарэт выявілі супрацоўнікі латвійскай мытні ў трактарах, якія даставілі ў Латвію з Беларусі на грузавым цягніку. Цыгарэты знайшлі дзякуючы таму, што склад адправілі "на рэнтген". Пры аналізе супрацоўнікі мытні западозрылі "наяўнасць незаяўленых тавараў у кантэйнерах, у якіх перавозіўся груз – трактары".

Цыгарэты — 6480 пачкаў "NZ" і "Queen" з беларускімі акцызнымі маркамі — былі схаваныя і ў саміх трактарах, ляжалі на сядзеннях і на падлозе кантэйнераў паміж коламі.

Супрацоўнікі латвійскай мытні адзначаюць, што гэта не першы выпадак, калі кантрабандысты хаваюць цыгарэты ў трактарах з Беларусі. Каля двух месяцаў таму, у канцы жніўня, у трактары, імпартаваным з Беларусі, яны знайшлі 5 000 пачкаў цыгарэт "NZ" і "Queen". А ўсяго за дзевяць месяцаў гэтага года латвійская мытня выявіла 6,87 млн кантрабандных цыгарэт.

Контрабандные сигареты, которые везли из РБ в Латвию, были спрятаны в тракторах
Кантрабандныя цыгарэты / тут і далей фота vid.gov.lv
Контрабандные сигареты, которые везли из РБ в Латвию, были спрятаны в тракторах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі