Кантрабандысты пужалі мытнікаў байцовымі сабакамі
Два сабакі кінуліся на літоўскіх мытнікаў, калі тыя паспрабавалі агледзець мікрааўтобус Mercedes Benz з Беларусі.
49-гадовая жанчына паведаміла мытнікам, што не вязе з сабой ніякіх забароненых тавараў. Але яны ўсё ж вырашылі праверыць мікрааўтобус, паведамляе Delfi.
Калі мытнікі адкрылі заднія дзверы буса, на іх з брэхам кінуліся два байцовыя сабакі. Жанчына пра агрэсіўных жывёлаў, на якіх не было наморднікаў, папярэдзіць “забылася”.
Калі сабак зачынілі ў вальеры, аўто было абшуканае. У выніку ў салоне былі знойдзеныя 3,5 тысячы пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт.
Жанчыне пагражае штраф і канфіскацыя мікрааўтобуса.
Фота: auto.onliner.by.