Канюк памяняў месцамі пракурораў Мінска і Мінскай вобласці

Канюк памяняў месцамі пракурораў Мінска і Мінскай вобласці

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк падпісаў загад аб ратацыі кадраў у кіраўніцтве пракуратур Міншчыны. Алег Лаўрухін, які з 2012-га ачольваў пракуратуру Мінскай вобласці, прызначаны пракурорам горада Мінска. Сяргей Хмарук, які быў пракурорам сталіцы, стаў пракурорам Мінскай вобласці, інфармуе prokuratura.gov.by.

"Ратацыя кадраў — гэта дзейсны механізм павышэння эфектыўнасці службы", — кажа генпракурор. Сам Канюк ачольвае Генпракуратуру з верасня 2011 года.

Канюк памяняў месцамі пракурораў Мінска і Мінскай вобласці
Алег Лаўрухін / prokuratura.gov.by
Канюк памяняў месцамі пракурораў Мінска і Мінскай вобласці
Сяргей Хмарук / prokuratura.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі