Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў новага дырэктара
Уладзімір Чаравухін (злева) і міністр Аляксей Ляхновіч
У Нацыянальны аэрапорт Мінск прызначыли новага генеральнага дырэктара. Цяпер гэтую пасаду займае Уладзімір Чаравухін.
Раней ён працаваў у Гомелі, узначальваў там філію "Беларэанавігацыі". У авіяцыі Чаравухін працуе больш за 25 гадоў.
Год таму Чаравухін быў унесены ў "чорны спіс" ЕС за дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны. Пад санкцыі ён трапіў "за прадастаўленне гомельскага аэрапорта для самалётаў паветрана-касмічных сіл Расіі".
Як расказвала Еўрарадыё, папярэдні дырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека сышоў у адстаўку ў жніўні 2024-га па стане здароўя. А ў кастрычніку ён памёр ва ўзросце 60 гадоў.
Выканаўцам абавязкаў гендырэктара апошнія месяцы быў Вадзім Праўлоцкі — намеснік па авіяцыйнай бяспецы і рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.