Галоўнага ахоўніка Лукашэнкі адправілі ў банк

Аляксей Ляшкевіч (справа) з георгіеўскай стужкай. Масква, 9 траўня 2023-га

Аляксей Ляшкевіч (справа) з георгіеўскай стужкай. Масква, 9 траўня 2023-га / president.gov.by

Галоўнага ахоўніка Аляксандра Лукашэнкі адправілі ў банк. Для Аляксея Ляшкевіча ў "Беларусбанку" стварылі новую пасаду. Ён стаў выканаўчым дырэктарам, які курыруе дэпартамент бяспекі, піша "Зеркало".

Ляшкевічу 49 гадоў. Паводле звестак BELPOL, да 2006-га ён працаваў у "Прыёрбанку", адкуль перайшоў у Службу бяспекі Лукашэнкі. З часам стаў "начальнікам упраўлення асабістай аховы". Аляксей Ляшкевіч шмат гадоў суправаджаў Аляксандра Лукашэнку ва ўсіх яго паездках, заўсёды быў побач. Апошні раз — у студзені сёлета ў Санкт-Пецярбургу. У пачатку вясны ён ужо працаўладкаваўся ў "Беларусбанку". Да яго прыходу былі выканаўчыя дырэктары, але яны не курыравалі дэпартамент бяспекі, гэта рабіла наўпрост праўленне банка.

Галоўнага ахоўніка Лукашэнкі адправілі ў банк

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі