Новы кіраўнік МТЗ паабяцаў Лукашэнку серыйную вытворчасць беспілотнага трактара

Беспілотны трактар ад МТЗ

Беспілотны трактар ад МТЗ / vk.com/belarustractors_official

Прызначаны новы генеральны дырэктар Мінскага трактарнага завода. Ім стаў Сяргей Аўраменка, які дагэтуль быў першым намеснікам. Гендырэктарам у "Белэнерга" стаў Андрэй Панчанка, які ўзначальваў "Віцебскэнерга".

Генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў стаў Іван Дзямідаў. Дагэтуль ён быў начальнікам упраўлення на Беларускім металургічным заводзе.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з прызначэннем кіраўніка МТЗ спазніўся. Новы гендырэктар ужо кажа, што завод "плануе ў паўтара-два разы нарасціць экспарт у краіны далёкай дугі". І прызнаў, што нельга трапляць у залежнасць ад аднаго рынку, маючы на ўвазе РФ. Аўраменка паабяцаў выхад "у найбліжэйшыя два-тры гады" на серыйную вытворчасць беспілотнага трактара.

Сярод прызначэнняў адзначым новага начальніка Галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Лукашэнкі. Ім стаў Аляксандр Ліпніцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі