Капскі: Калі развіваюцца гіганты, развіваемся і мы

Капскі: Калі развіваюцца гіганты, развіваемся і мы

Гендырэктар Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання Анатоль Капскі ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ паразважаў над перспектывамі прадпрымства. Нядаўна ён атрымаў ордэн Пашаны ад кіраўніка дзяржавы менавіта за кіраўніцтва заводам.

Капскі: "Мы — інструменты для нашых гігантаў, для БелАЗа, трактарнага завода. Калі развіваюцца яны, развіваемся мы. І калі ў іх ёсць праблемы, цяжка нам. Вельмі цяжка хутка пераарыентавацца, сыйсці ў іншыя прадукты, іншыя сегменты рынка. Мы ўсе сёння стараемся параўноўваць з 2013 годам. Я думаю, што калі трэнды будуць тыя ж, то мы ў наступным годзе пастараемся нагнаць 2013 год".

Анатоль Капскі паведаміў, што сёлета вядучыя кампаніі холдынга, самыя буйныя прадпрыемствы-экспарцёры працуюць на 160-180% да мінулага года. У БАТЭ гэтая лічба складае 110-115%. Па словах Капскага, на прадпрыемстве ўдалося "забіць" каля чвэрці сабекошту прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі