Караеў: "Страшнавата было станавіцца на лыжаролеры, але трэба"

Караеў: "Страшнавата было станавіцца на лыжаролеры, але трэба"

Міністр унутраных спраў, старшыня Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайланскага бокса Юрый Караеў падчас прэс-канферэнцыі распавёў, як падтрымлівае сябе ў добрай фізічнай форме. Паводле яго слоў, ён стараецца часцей гуляць у футбол і валейбол, летась "засвоіў байдаркі", ужо шэсць гадоў удзельнічае ў Мінскай лыжні.

"А яшчэ засвоіў лыжаролеры і ў гэтым годзе правёў некалькі трэніровак, цытуе словы Караева TUT.by. — ...Страшнавата было станавіцца на лыжаролеры, але трэба. А калі пакаціўся, было вельмі прыемна, што атрымалася".

Міністр катаецца на трасе ў Чыжоўцы.

Генералу Юрыю Караеву 53 гады. Міністрам унутраных спраў ён быў прызначаны ў чэрвені 2019-га, а да таго часу камандаваў унутранымі войскамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі