Каранавіруснай інфекцыяй заразіліся ўжо больш за 102 тысячы чалавек
Каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 на раніцу 7 сакавіка заразіліся ўжо больш за 102 тысячы чалавек: у КНР — 80 651, у Паўднёвай Карэі — 6 767, у Іране — 4 747, у Італіі — 4 636. Колькасць ахвяр узрасла да 3491 чалавека, з іх у Італіі — 197. Актуальную карту распаўсюду каранавіруса і статыстыку можна пабачыць тут.
У Беларусі зарэгістравана 6 выпадкаў заражэння. Столькі ж у Пакістана і Мексікі. Гэтыя краіны знаходзяцца ў спісе на 56-58 месцах.
Апошняя трывожная вестка на тэму COVID-19 — на круізным лайнеры "Гранд прынцэс" каля берагоў Каліфорніі выявілі 21 заражанага: 19 членаў экіпажу і 2 пасажыраў. Агулам на борце 3533 чалавекі, у тым ліку 1111 членаў каманды з 54 краін. Апошніх усіх адправяць на каранцін. Пасажыраў чакае праверка, па выніках якой прымуць рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.