Карціны, якія належаць Белгазпрамбанку, канфіскавалі з музея Суціна ў Смілавічах

Як выглядае зала Шрагі Царфіна пасля адабрання карцін / Святлана Хасяневіч​
Як выглядае зала Шрагі Царфіна пасля адабрання карцін / Святлана Хасяневіч​

Сярод твораў мастацтва, адабраных фінансавай міліцыяй у рамках "справы Белгазпрамбанка", апынуліся пяць карцін Шрагі Царфіна з музея Хаіма Суціна ў Смілавічах. Пра гэта Еўрарадыё расказала дырэктар музея Ала Лаўрыновіч:

"КДК забраў пяць карцін з карпарацыйнай калекцыі Белгазпрамбанка, якія выстаўляліся ў музеі. Яшчэ пяць карцін Царфіна засталіся — іх Белгазпрамбанк падарыў музею ў калекцыю. Яны належаць музею, таму іх пакінулі.

Гэта вялікі ўдар для экспазіцыі музея, бо людзі прыязджаюць паглядзець на работы вялікага беларускага мастака".

Картины, принадлежащие Белгазпромбанку, изъяли и из музея Сутина в Смиловичах
Як выглядае зала Шрагі Царфіна пасля адабрання карцін з музея Суціна ў Смілавічах / Святлана Хасяневіч

Следчыя далучылі да матэрыялаў "справы Белгазпрамбанка" каля 150 карцін. Іх агульны кошт ацэньваецца ў $20 млн. Сярод іх творы беларускіх прадстаўнікоў Парыжскай школы Хаіма Суціна, Марка Шагала, Шрагі Царфіна.

Сярод адабраных карцін — "Ева" Хаіма Суціна. Яна таксама ўваходзіць у карпарацыйную калекцыю Белгазпрамбанка. У 2013 годзе банк набыў яе на аўкцыёне Sotheby's за 1 мільён 805 тысяч долараў. Пасля таго як карціна апынулася ў руках у сілавікоў, яна стала сімвалам пратэставага флэшмобу.

Картины, принадлежащие Белгазпромбанку, изъяли и из музея Сутина в Смиловичах
Так выглядала зала Шрагі Царфіна да адабрання карцін з музея Суціна ў Смілавічах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі