Кароткачасовыя дажджы і да +26 — якім будзе надвор'е на Вялікдзень

Свята на Палессі

Свята на Палессі / Еўрарадыё

У нядзелю 5 траўня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведамляе "Белгідрамет".

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер заходні, умераны, часам парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ў межах ад +5 да +12°С. Удзень на поўначы Беларусі чакаецца +17°С, па паўднёвым захадзе — да +26°С.

У Мінску ноччу пройдзе невялікі дождж, а днём будзе 20-22 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі