Карпенка: прыём у ВНУ па некаторых спецыяльнасцях плануецца паменшыць

Карпенка: прыём у ВНУ па некаторых спецыяльнасцях плануецца паменшыць

Прыём у ВНУ Беларусі па некаторых спецыяльнасцях плануецца паменшыць, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Паводле яго слоў, будуць змяншацца на 6% лічбы прыёму па шэрагу гуманітарных спецыяльнасцяў, у прыватнасці, на эканамічныя і юрыдычныя.

"Цяпер ідзе праца над лічбамі прыёму, а таксама іх абмеркаванне з кожнай канкрэтнай навучальнай установай, цытуе словы Карпенкі БЕЛТА. — Да 1 красавіка яны павінны быць апублікаваныя на сайтах устаноў адукацыі".

Будуць перагледжвацца і суадносіны лічбаў прыёму на бюджэтную і платную формы навучання. "Гэта ненармальна, калі на платнае навучанне набіраюць у 5 разоў больш чалавек, чым на бюджэтнае, — кажа міністр. — Потым мы сутыкаемся з тым, што першыя не ведаюць, куды ўладкавацца на працу".

Мінадукацыі збіраецца знайсці ў гэтай праблеме "разумны баланс". Будуць перагледжаны і лічбы прыёму на завочнае навучанне.

Сёлета Ігар Карпенка супакойваў абітурыентаў: у гэтым годзе істотных змяненняў ва ўступнай кампаніі не прадбачыцца. Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству адукацыі распрацаваць новыя правілы паступлення ў ВНУ. Але гэтая праца яшчэ працягваецца. Аднак ужо вядома, што ў нашай краіне плануецца, школьныя экзамены сумясціць з некаторымі элементамі ўступнай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі